Расійскім школьніцам у бібліятэцы не выдалі раман амерыканскага класіка

Акрамя таго, бібліятэкаркі зладзілі нараду наконт таго, ці выдаваць школьніцам аповесць Барыса Васільева "Заўтра была вайна" — з той жа прычыны. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на омскую грамадскую дзяячку Алену Заўялаву.



У бібліятэцы адмову патлумачылі тым, што ў тэксце рамана "Фінансіст" Драйзера ёсць апісанне сэксуальных сцэн і гэтая кніга адносіцца да катэгорыі "18+".



Супрацоўнікі бібліятэкі спасылаюцца на расійскі федэральны закон "Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю". Ён набыў моц 1 верасня 2012 года. Згодна з ім, кнігі павінны быць прамаркіраваныя па некалькіх ступенях абмежаванні: "6+", "12+", "16+" і "18+".



Фота — emarket.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі