Расійскіх кёрлінгістаў пазбавілі бронзавага алімпійскага медаля

Расійскіх кёрлінгістаў пазбавілі бронзавага алімпійскага медаля

Расійскіх кёрлінгістаў пазбавілі бронзавага алімпійскага медаля. Спартыўны арбітражны суд ануляваў вынікі Аляксандра Крушальніцкага, у пробах якога выявілі сляды мельдонія, прызнаў яго вінаватым у парушэнні антыдопінгавых правіл. Крушальніцкі заваяваў “бронзу” ў дабл-міксце, выступаў разам са сваёй жонкай Анастасіяй Брызгалавай. Вядома, што расійскі спартсмен прымаў мельдоній да 2016 года, калі прэпарат трапіў у лік забароненых. У студзені сёлета проба Аляксандра Крушальніцкага была “чыстая”, таму прадстаўнікі расійскай дэлегацыі не выключаюць правакацыі.

Алімпійскі медаль Крушальніцкага і Брызгалавай быў першым у гісторыі расійскага кёрлінга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі