Расійскі “Вымпелком” прэтэндуе на Velcom

Беларуская сотавая кампанія "Мабільная лічбавая сувязь" (брэнд Velcom) стала папулярным прадметам гандлю. Апроч Telecom Austria на гэты актыў прэтэндуе "Вымпелком". Пра гэта паведамляе газета “Коммерсантъ” са спасылкай на крыніцы, блізкія да акцыянераў “Вымпелкома”.

Расійскі аператар з траўня гэтага года вядзе перамовы аб набыцці 49-адсоткавай долі Velcom у кіпрскай SB-Telecom. Па словах крыніц, бакі неаднаразова сустракаліся, але пакуль прынцыповая дамова па пытанні продажу кампаніі не дасягнутая.

У жэнеўскай штаб-кватэры SB-Telecom адмовіліся каментаваць продаж пакета Velcom, а ў "Вымпелкоме" не аспрэчылі факт вядзення перамоў з кіпрыётамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі