Расійскі салдат пакончыў з сабой, каб не ехаць ваяваць ва Украіну

Сяргей Грыдзін пакончыў з сабой, каб не ваяваць супраць Украіны / калаж t.me/activatica
Сяргей Грыдзін пакончыў з сабой, каб не ваяваць супраць Украіны / калаж t.me/activatica

Расійскі салдат тэрміновай службы Сяргей Грыдзін пакончыў з сабой, бо не хацеў ехаць ва Украіну забіваць людзей, піша Activatica. Трагедыя адбылася 10 лютага ў адной з вайсковых часцей Падмаскоўя.

Грыдзіну быў 21 год. Напярэдадні яго "ўпісалі ў ратацыю ва Украіну", адкуль з ягонай роты нібыта яшчэ ніхто не вяртаўся.

Хлопец папрасіў у камандзіра ўзвода, каб яго не пасылалі ва Украіну. Пасля гэтага камандзір і сяржанты нібыта "не давалі праходу сваімі здзекамі".

Перад смерцю Грыдзін пакінуў запіску, у якой назваў сваіх катаў "жывёламі" і заявіў, што расказаць пра ўсе здзекі з іх боку не можа. Але выказвае надзею, што іх пасадзяць за давядзенне чалавека да суіцыду.

"Прыняў рашэнне памерці тут на роднай зямлі, без чужой крыві на руках", — напісаў ён у перадсмяротным лісце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі