Вы тут

Расійскі перац з кішэчнай палачкай выявілі на Гродзеншчыне

БЕЛТА

У Гродзенскай вобласці выявілі прыправы з бактэрыямі групы кішэчнай палачкі, перадае БЕЛТА са спасылкай на аддзел дзяржнагляду Ліды абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Кішэчную палачку спецыялісты выявілі ў молатым перцы, які прадаваўся ў краме ў Наваградку. 

А ў духмяным перцы гарошкам, які прадаваўся ў Іўеўскім раёне, выявілі не толькі бактэрыі групы кішэчнай палачкі, але і цвіль. Яе колькасць перавышала дапушчальныя паказчыкі больш як утрая.

Спецыялісты забаранілі прадаваць гэтыя маркі перцу і занеслі тавар у рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.