Вы тут

Расійскі Мінфін абвяргае словы Румаса пра кампенсацыю прэміі за пастаўкі нафты

Міністэрства фінансаў Расіі / riafan.ru

У Мінфіне нічога не чулі пра схему кампенсацыяў расійскім кампаніям за пастаўку нафты ў Беларусь і такую працу не вядуць. Пра гэта журналістам заявіў статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Сазанаў, каментуючы заяву прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса, перадае interfax.by. 

Як распавядала Еўрарадыё, 24 сакавіка кіраўнік беларускага ўрада заявіў, што расійскія кампаніі пагадзіліся пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі. Раней прэмія пастаўшчыкоў складала 11,7 долара за тону, але ад 7 долараў яны адмовіліся самі. А аплату астатняй сумы ў 4,7 долара з кожнай тоны нафты, па словах Румаса, пагадзіўся ўзяць на сябе расійскі ўрад. Гэта, маўляў, будзе ўрэгулявана міжбюджэтнымі разлікамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.