Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы
![Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/graff.jpg.webp?itok=pcjA2EVA)
"Хлопчык сімвалізуе Беларусь, дзяўчынка — Расію. Гэта сяброўскія, братэрскія адносіны", — апісвае сваю працу мастак Артур Кашак, які распісвае чарговы дом у Мінску. Ён працуе на расійскую кампанію "Наватэк арт", якой замовілі гэтую працу ў якасці падарунка беларусам да дзён Масквы ў Мінску.
Некаторыя працы Артура Кашака былі рэкламныя і праз пэўны час рабіліся непатрэбнымі. У Маскве ён намаляваў войска імперскіх штурмавікоў перад прэм’ерай "Зорных войнаў". Мастак займаецца і ідэалагічнымі праектамі. Адно з самых вядомых графіці — малюнак Мініна і Пажарскага каля Крамля. Кузьма Мінін і Дзмітрый Пажарскі сувора глядзяць з фасаду будынка.
![Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы](/sites/default/files/paragraphs/image/mininipogarskij.jpeg)
![Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы](/sites/default/files/paragraphs/image/sturmoviki.jpg)
Цяпер на фасадзе ў Мінску па Магілёўскай, 32 толькі абрысы хлопчыка. У яго ў руках букет кветак, сам ён у белай кашулі, падобнай да вышыванкі, на грудзях — герб Мінска. Дзяўчынкі пакуль няма. Але пазней на яе грудзях з’явіцца герб Масквы.
![Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы](/sites/default/files/paragraphs/image/graffff.jpg)
![Расійскі аўтар патрыятычных графіці малюе сяброўства Мінска і Масквы](/sites/default/files/paragraphs/image/eskiz.jpg)
У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна пра будучую працу пакуль гавораць вельмі сцісла: "Трэба патрымаць інтрыгу". Да беларускіх мастакоў яны вырашылі не звяртацца, бо ў тых "не хапае досведу".
"У нашых мастакоў не хапае столькі досведу, яны не займаліся такімі вялікімі аб'ектамі", — каротка адказваюць у адміністрацыі раёна.
Каардынатар праекта "Signal", які займаецца стрыт-артам, Алег Ларычаў гаворыць, што была ідэя выкарыстаць гэты фасад з іншым мастаком:
"Гэты мастак тыповы для расійскага стрыт-кам'юніці. Да яго звярнуліся, мяркую, бо ён выконваў такія ідэалагічныя замовы ў Маскве. У нас была ідэя выкарыстаць гэты фасад з іншым мастаком. А гэтая праца можа каштаваць не больш за 3 тысячы еўра плюс ганарары", — падлічвае Алег Ларычаў.
Артур Кашак абяцае закончыць графіці 6 чэрвеня. А прэзентуюць яго 8 чэрвеня ў 17.00.