Расійская ракета трапіла ў будынак паліцыі ў Крывым Рогу, шмат пацярпелых

Экстранныя службы ля будынка паліцыі ў Крывым Рогу, куды трапіла руская ракета / @Klymenko_MVS

Экстранныя службы ля будынка паліцыі ў Крывым Рогу, куды трапіла руская ракета / @Klymenko_MVS / @Klymenko_MVS

У Крывым Рогу ў выніку ракетнага ўдару загінуў паліцэйскі, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Адна з расійскіх ракет трапіла ў будынак паліцыі. Яшчэ трое пацярпелых, якіх ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў, знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 32 чалавекі. І разбор завалаў працягваецца.

У выніку абстрэлу таксама загарэліся гаражы. Агонь ахапіў 200 квадратных метраў. Акрамя таго, пашкоджаныя жылыя дамы, размешчаныя побач. Паліцыя праводзіць пакватэрны абыход, каб удакладніць стан жыхароў. Міністр Кліменка папрасіў мясцовых жыхароў у мэтах бяспекі не набліжацца да месца працы экстранных службаў.

Российская ракета попала в здание полиции в Кривом Роге, много пострадавших
Пажар узнік на тэрыторыі гаражоў / @Klymenko_MVS

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі