Расійскага спартсмена злавілі на “абсалютна бессэнсоўным” допінгу

Расійскага спартсмена злавілі на “абсалютна бессэнсоўным” допінгу

У пробе “Б” (як і ў першай пробе) расійскага кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага выявілі забаронены прэпарат — мельдоній. Яму пагражае дыскваліфікацыя. Алімпійскі бронзавы медаль, які Крушальніцкі выйграў разам з жонкай Анастасіяй Брызгалавай, давядзецца вярнуць.

Расійскія чыноўнікі называюць вынікі аналізаў кёрлінгіста дзіўнымі. Справа ў тым, што ў студзені 2018-га аналізы ў Аляксандра Крушальніцкага былі чыстыя. Атрымліваецца, што ён прыняў прэпарат перад Алімпіядай толькі адзін раз, а гэта “абсалютна бессэнсоўна”, паколькі мельдоній трэба прымаць курсам, інакш няма эфекту. Цікава, што Крушальніцкі прымаў гэты прэпарат да яго забароны ў 2016 годзе. Кіраўнік федэрацыі кёрлінга Расіі Дзмітрый Свішчаў ужо папрасіў расійскіх лекараў праверыць, ці маглі ў аналізах выявіць сляды мельдонія, які Крушальніцкі прымаў два гады таму.

Як піша meduza.io, расійскі бок не выключае, што магла адбыцца правакацыя, і мельдоній быў падмешаны Аляксандру Крушальніцкаму ў ежу ці напоі ў Пхёнчхане, альбо на зборах у Японіі. Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі для расіяніна была першай.

Расійскага спартсмена злавілі на “абсалютна бессэнсоўным” допінгу
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі