Расійскае агенцтва шукае актораў на ролі Ціханоўскай і Лукашэнкі
![Абвестка пра пошук актораў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/kino-2209-1.jpg.webp?itok=4fqjqt5_)
Абвестка пра пошук актораў / фота з сацсеткі "Вконтакте"
Расійскае агенцтва шукае актораў на ролі Святланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі. Іх будуць здымаць у серыяльнай прапагандзе з назвай "СМІ".
Дарэчы, двайніку Лукашэнкі абяцаюць заплаціць 10 тысяч расійскіх рублёў, а за ролю Ціханоўскай — толькі 6 тысяч.
Па ўзроўні заробку бачна, што ў серыяле гэта будуць эпізадычныя, другасныя персанажы.
![Расійскае агенцтва шукае актораў на ролі Ціханоўскай і Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kino-2209-2.jpg.webp?itok=H1HIJvIO)
Абвестка пра пошук актораў / фота з сацсеткі "Вконтакте"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.