Вы тут

Расіянін спрабаваў трапіць у Беларусь па братавым пашпарце

На беларуска-літоўскай мяжы / Sputnik

20 студзеня ў пункце пропуску "Каменны Лог" памежнікі спынілі пасажыра рэйсавага аўтобуса "Вільня-Мінск". Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, хлопец спрабаваў трапіць у Беларусь па чужым пашпарце.

Пры сабе малады чалавек меў уласны расійскі пашпарт і від на жыхарства ў Аўстрыі. Аднак пры праверцы ён паказаў памежнікам пашпарт брата.

На расіяніна пачалі адміністрацыйны працжс: яму пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў. Таксама памежнікі заяўляюць, што яго могуць пакараць за выкарыстанне падробленага дакумента — да двух гадоў абмежавання волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.