Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў
![На мяжы з РБ расіяне перахапілі кантрабанду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/1115.jpg.webp?itok=SGxbDxDO)
На мяжы з РБ расіяне перахапілі кантрабанду / t.me/breakingmash/
Амаль 700 кілаграмаў вустрыц і лобстараў знайшлі расійскія мытнікі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі. Высветлілася, што далікатэсы чакалі элітныя рэстараны Масквы, паведамляе Mash.
Фура з мэбляй заязджала ў РФ праз Чырвоную Горку. Вустрыц і лобстараў ад мытнікаў схавалі ў адсекі з офіснай мэбляй. Але яны іх знайшлі. Па падліках мытнікаў у грузавіку былі 637 кг вустрыц, 16 кг лобстараў і 23 кг царскага селядца. Зразумела, дакументы і ветэрынарны сертыфікат на груз адсутнічалі.
На кіроўцу распачалі крымінальную справу па артыкуле "кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў". Яму пагражае штраф да 1 млн рублёў (10,6 тысячы долараў) або пазбаўленне волі на 5 гадоў.
![Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1114_1.jpg.webp?itok=kRsm9nIb)
![Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1113.jpg.webp?itok=z5tN9Fg6)
![Расіяне знайшлі ў офіснай мэблі, якую везлі з Беларусі, вустрыц і лобстараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1112_5.jpg.webp?itok=gtZHbyzQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.