Расіяне затрымалі 19 грузавікоў з Беларусі

Расіяне затрымалі 19 грузавікоў з Беларусі

У Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі затрымалі 19 грузавікоў, якія прыехалі з Віцебскай вобласці Беларусі. Яны везлі больш за 360 тысяч тон садавіны і гародніны без суправаджальных дакументаў. Як паведамляе прэс-служба Упраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе па Бранскай і Смаленскай абласцях, 13 з 19 транспартных сродкаў мытнікі перадалі спецыялістам з “Расельгаснагляду” для правядзення далейшых праверак.

Высветлілася, што ў дзесяці аўтамабілях знаходзіліся каля 200 тон таматаў з маркіроўкай турэцкіх прадпрыемстваў, якія не атэставаныя для паставак у Расію. У трох грузавіках знаходзіліся каля 50 тон яблык невядомага паходжання, у адным — 20 тон груш з Польшчы. Гэты груз садавіны і гародніны падлягае знішчэнню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі