Расіяне запусцілі ноччу па Украіне 13 крылатых ракет

Пускі ажыццяўляліся з бамбавікоў Ту-95 / ілюстрацыйнае фота mil.ru
Пускі ажыццяўляліся з бамбавікоў Ту-95 / ілюстрацыйнае фота mil.ru

У ноч на 23 чэрвеня расіяне атакавалі Украіну крылатымі ракетамі. Пускі ажыццяўляліся з бамбавікоў Ту-95МС з боку Каспійскага мора. Былі задзейнічаныя чатыры самалёты. Усе ракеты былі збітыя, кажуць прадстаўнікі ўкраінскіх Паветраных сіл. Прычым большасць ракет былі знішчаны над тэрыторыяй Хмяльніцкай вобласці. Мэтай расіян, са слоў украінскіх вайскоўцаў, быў вайсковы аэрадром у гэтым рэгіёне.

Акрамя крылатых ракеты расіяне падчас цяперашняй начной атакі выкарыстоўвалі і дроны-камікадзэ тыпу Shahed, адзначаюць у Генштабе УСУ. Інфармацыя аб наступствах атакі яшчэ ўдакладняецца.

Тым часам на фронце расіяне засяроджваюць "асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках — на працягу сутак тут адбылося больш за 30 баявых сутыкненняў", кажуць ва ўкраінскім Генштабе. На Запарожскім і Херсонскім напрамках расіяне абараняюцца, на працягу апошніх сутак спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Макараўкі Данецкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі