Расіяне прыехалі з Літвы ў Беларусь на легкавіках са змененымі VIN-нумарамі

Расіяне прыехалі з Літвы ў Беларусь на легкавіках са змененымі VIN-нумарамі

Расіяне прыехалі з Літвы ў Беларусь на легкавіках са змененымі VIN-нумарамі. Мытнікі ў пунктах пропуску "Прывалка" і "Катлоўка" на беларуска-літоўскай мяжы аўтамабілі Audi A4 і Audi A6 забралі, іх падазрэнні пацвердзілі эксперты.

Высветлілася, што легкавікі расійскай рэгістрацыі, за ўвоз якіх нібыта былі заплачаныя мытныя плацяжы, насамрэч, мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ніколі не пераязджалі. Кіроўцы не змаглі патлумачыць, якім чынам машыны апынуліся на літоўскай тэрыторыі.

Дарэчы, як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з пачатку года гродзенскія мытнікі накіравалі ў суд матэрыялы па 13 выпадках незаконнага ўвозу транспартных сродкаў. У большасці з іх былі зменены ідэнтыфікацыйныя нумары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі