Расіяне перахапілі ў Злынкаўскім раёне трохмесячнае ільвяня, якое на мікрааўтобусе везлі з РФ у Беларусь. Экзатычнага пасажыра бранскія мытнікі знайшлі сярод рэчаў на задніх сядзеннях. Дакументаў на жывёлу ў кіроўцы не было. Пасля агляду спецыялістамі ільвяня перадалі ў заапарк Тульскай вобласці, дзе "ёсць неабходныя ўмовы для яго камфортнага знаходжання", піша ctu.customs.gov.ru.
ctu.customs.gov.ru