Расіяне падтрымалі жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі

Больш за 70% расіян лічаць, што жорсткая пазіцыя ўрада падчас нафтагазавага крызісу, адпавядае нацыянальным інтарэсам, 45% лічаць вінаватай Беларусь і 10% мяркуюць, што расійскі бок нясе адказнасць за крызіс.  Такія звесткі нацыянальнага апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, якія сёння апублікавала расійская газета "Ведомости".

Згодна з апытаннем, 29% працягваюць лічыць неабходным стварэнне раўнапраўнага саюза, амаль 40% саюз здаецца наогул непатрэбным, а пятая частка рэспандэнтаў гатовыя прыняць Беларусь у склад Расіі як адзін з рэгіёнаў.

У дачыненні да асобы Лукашэнкі меркаванні апытаных падзяліліся напалам: частка людзей ацэньвае яго негатыўна, а другая палова пазітыўна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі