Расія выпусціла па Украіне больш за 1300 ракет

Расія выпусціла па Украіне больш за 1300 ракет

Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны больш за 1300 ракет, паведамляе ўкраінскае Мінабароны. Паводле ацэнак Forbes, гэта магло каштаваць 7,5 мільярдаў долараў.

Сярод запушчаных ракет дакладна вядома пра 235 "Калібраў" (хаця іх колькасць можа быць і большай). Дакладнай статыстыкі па выпушчаных ракетах "Іскандэр", "Кропка-У" і ракет класа X няма, таму Forbes сыходзіць з даных па стане на 24 сакавіка. Тады было вядома, што сярод выпушчаных ракет 62% складаюць "Іскандэры", 30% — ракеты класа X, 8% — "Кропка-У", піша hromadske.ua.

Кошт ракет можа моцна адрознівацца. "Кропка-У" ацэньваецца ў 300 000 долараў, "Калібр" — 6,5 мільёна долараў. Ракеты класа Х-101 — яшчэ даражэйшыя, бо яны больш сучасныя і дасканалыя, чым "Калібр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі