Расія вярнула ў Беларусь 50 тон малочнай прадукцыі з-за бруднага транспарту

Расія вярнула ў Беларусь 50 тон малочнай прадукцыі з-за бруднага транспарту

18 студзеня прадстаўнікі ўпраўлення Рассельгаснагляду ў пунктах "Красная Горка" і "Красны Камень" затрымалі малочную прадукцыю беларускай вытворчасці. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, прэтэнзіі ў ветэрынараў выклікалі больш за 40 тон масла, 5,5 тон сыру і 4 тоны пастэрызаванага пітнога малака.

Уся прадукцыя была вернутая беларускім вытворцам — Рагачоўскаму малочнакансерваваму камбінату, Глыбоцкаму малочнакансерваваму камбінату, Лепельскаму малочнакансерваваму камбінату і ГП "Малочны гасцінец".

Прычынай расійскіх прэтэнзіяў быў антысанітарны стан аўтамабіляў, якія перавозілі харчовую прадукцыю. Акрамя таго, расіяне выявілі грубыя парушэнні ў афармленні суправаджальных дакументаў беларускай ветслужбай, а таксама ўвоз прадукцыі па несапраўднай дэкларацыі аб адпаведнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі