Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

Расія з 7 лютага ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Адпаведны загад падпісаў кіраўнік ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў (№ 803 ад 29 снежня 2016 года).

Як інфармуе тэлеканал "Звезда", такое рашэнне ў Маскве прынялі для "стварэння неабходных умоваў аховы" дзяржаўнай мяжы на расійска-беларускім участку, а таксама для правядзення "мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў". Пакуль невядома, ці звязана гэта з тым, што Беларусь з 12 лютага ўводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Паводле загаду Бортнікава, рэгіянальныя ўпраўленні ФСБ у Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях мусяць усталяваць на мяжы з Беларуссю папераджальныя знакі. Цалкам дакумент можна пабачыць тут.

Расія ўводзіць рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі