Вы тут

Расія скасавала ўзроставыя межы для службы па кантракце

Армія / Мінабароны РФ

Рада Федэрацыі ўхваліла закон пра скасаванне верхняй узроставай мяжы для расіянаў і замежнікаў на заключэнне першага вайсковага кантракта, піша ТАСС. Закон падтрымалі 159 сенатараў, устрымаўся — адзін.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо падпісаў гэты закон.

Раней у Расіі першы кантракт маглі заключаць грамадзяне краіны ў веку ад 18 да 40 гадоў і замежнікі ў веку ад 18 да 30 гадоў. У тлумачальнай запісцы сказана, што новы закон дапускае прыбраць верхнюю мяжу. То бок, служыць па кантракце змогуць усе расійцы працаздольнага веку. У Расіі працаздольным лічыцца ўзрост да выхаду на пенсію — то бок, да 61,5 гады для мужчынаў і 56,5 гады для жанчынаў.

Перш за намеснік кіраўніка Мінабароны Мікалай Панкоў казаў, што на вайсковую службу можна браць “абсалютна дакладна” да 50 гадоў.

"Да якога веку мы зараз можам браць грамадзянаў Расійскай Федэрацыі замежных грамадзянаў на вайсковую службу па кантракце? Можна адказаць абсалютна дакладна — да 50 летняга веку. Расіяне, якія знаходзяцца ў запасе шарагоўцамі і сяржантамі, стаяць на ваярскім уліку да 50-гадовага веку. Вось, уласна кажучы, гэта тая катэгорыя, з якой можна працаваць", — цытуе яго РІА Навіны.

Аўтары гэтай ініцыятывы такім чынам плануюць прыцягнуць на вайсковую службу “адмыслоўцаў запатрабаваных спецыяльнасцяў, перадусім родных грамадзянскім”, піша ТАСС. Гаворка ідзе пра сферы медычнага забеспячэння, інжынерыі, сувязі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.