Расія працягвае шукаць магчымасці адмовіцца ад транзіту праз Беларусь

Мінпрамэнерга Расіі накіравала ў зацікаўленыя ведамствы праект распараджэння ўраду па будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы для таго, каб забяспечыць прамыя пастаўкі нафты ў Еўропу і мінімізаваць транзітныя рызыкі.

Аналіз, праведзены спецыялістамі Мінпрамэнерга і кампаніі "Транснафта", паказаў, што аптымальным напрамкам пераарыентацыі экспартных патокаў з'яўляецца порт Прыморск, які мае неабходны патэнцыял перавалачных партовых магутнасцей.

Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць знізіць залежнасць Расіі ад транзіту нафты цераз трубаправодныя сістэмы магістральных нафтаправодаў, што дазволіць павысіць надзейнасць і забяспечыць гібкасць паставак нафты для расійскіх экспарцёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі