Расія плануе запусціць сваю "Вікіпедыю"

Расія плануе запусціць сваю "Вікіпедыю"

Расія плануе запусціць энцыклапедычны партал, аналагічны "Вікіпедыі". На гэтыя мэты плануецца выдаткаваць каля 2 млрд рублёў (больш за 31 млн долараў), інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Артыкулы будуць пісаць супрацоўнікі навуковага выдавецтва Вялікай расійскай энцыклапедыі за ганарар. Над стварэннем партала працуе каля 150 чалавек, пазней іх колькасць павялічыцца да 270. Да напісання артыкулаў прыцягнуць некалькі соцень аўтараў.

Энцыклапедычны партал плануецца запусціць да вясны 2022 года, паведамляе ria.ru. 21% інфармацыі будзе прысвечана гісторыі і археалогіі, 9% — навуцы аб чалавеку і грамадстве, 8% — навуцы пра Зямлю. Уладзімір Пуцін выказаў спадзяванне, што новы партал, у адрозненне ад "Вікіпедыі", стане крыніцай вартай даверу інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі