Расія паставіць у Беларусь сёлета каля 20 млн тон нафты

Па яго словах, якія перадае interfax.by, гэта крыху вышэй, чым першапачатковая пазіцыя Расіі — 18,5 млн тон, але ніжэй, чым запыты беларускага боку — 23 млн тон.





Баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў на 2014 год, па словах расійскага віцэ-прэм'ера, яшчэ не ўзгоднены.





Дварковіч кажа, што першыя кансультацыі на ўрадавым узроўні наконт наступнага года пройдуць у Маскве 28 лістапада. "Мы заўсёды за гадавы баланс, але калі лічбы не сыходзяцца, часам практычней падпісаць квартальны баланс. Я не ведаю, ці сыдуцца лічбы па 2014 годзе", — кажа чыноўнік.





Фота — svoboda.org