Расія не адмяніла плату за ўвоз беларускіх аўтамабіляў

Расія не адмяніла збор за афармленне часовага ўвозу беларускіх аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра транспарта і камунікацый Беларусі Мікалай Верхавец. Нагадаем паводле беларуска-расійскай міжурадавай дамовы аб стварэнні роўных умоў у гандлі, Расія мусіла да 15 траўня адмяніць гэты збор.

Па словах Верхаўца, беларускі бок выконвае і забяспечвае ўсе свае абавязальніцтвы па дадзенай дамове. У прыватнасці, у Беларусі прадстаўлена свабода руху тавараў з Калінінградскай вобласці ў Расію. Таксама наша краіна скараціла пералік спіртазмяшчальнай прадукцыі, якую неабходна суправаджаць, да 18-20 найменняў, у той час, як раней у гэты пералік уваходзіла 140 таварных пазіцый.

Як прадугледжвалася дамовай аб стварэнні роўных умоў у гандлі, Беларусь да 15 траўня адмяніла збор за праезд па сваёй тэрыторыі грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў з транзітнымі нумарамі, што належаць грамадзянам Расіі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі