Расія нанесла 15 удараў па Харкаве, ёсць загінулыя і параненыя
![Харкаў, 23 траўня 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/445750782_3588520634731620_8504820544019431168_n.jpg.webp?itok=lbmZ_3Ew)
Харкаў, 23 траўня 2024-га / facebook.com/DSNSKHARKIV/
23 траўня Расія нанесла 15 ракетных удараў па Харкаве, вядома пра 7 загінулых і 16 параненых, паведамляе hromadske.ua. Пад адзін з удараў трапіла прыватнае прадпрыемства, якое займаецца друкам, адбылося ўзгаранне цэха з паперай. Ёсць пацверджаная інфармацыя аб ударах па транспартнай інфраструктуры Харкава і аднаму з падраздзяленняў камунальнага прадпрыемства, якое займаецца жыццезабеспячэннем горада.
Паралельна акупанты ўдарылі па пасёлку Залачоў, у выніку чаго пацярпелі 2 чалавекі. Медыкі аказалі дапамогу яшчэ 2 пацярпелым у выніку абстрэлаў у горадзе Любаціне.
"Надзвычай жорсткая расійская атака", — піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён наракае на тое, што "Украіна дагэтуль пазбаўленая дастатковай абароны СПА і надзейнай магчымасці знішчаць пускавыя ўстаноўкі тэрарыстаў менавіта там, дзе яны размешчаныя, — паблізу нашых межаў". Зяленскі перакананы, што гэта слабасць не Украіны, "а свету, які ўжо трэці год не рашаецца абыходзіцца з тэрарыстамі менавіта так, як яны гэтага заслугоўваюць".
![Расія нанесла 15 удараў па Харкаве, ёсць загінулыя і параненыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/443821332_3588520571398293_2117207069502255432_n.jpg.webp?itok=RD0ZnFTb)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.