Расія часова забараніла ўвоз памідораў з Беларусі

Вірус пепінавай мазаікі (PepMV) — адно з самых небяспечных вірусных захворванняў пакаёвых таматаў у свеце. 
Вірус пепінавай мазаікі (PepMV) — адно з самых небяспечных вірусных захворванняў пакаёвых таматаў у свеце. 

Расія часова забараніла ўвоз памідораў з Беларусі — выявілі вірус. Пра забарону паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду. Там адзначылі, што зарэгістравана 12 выпадкаў "выяўлення каранціннага аб'екта для краін-удзельніц ЕАЭС — віруса мазаікі Пепіна".

Вірус пепінавай мазаікі (PepMV) — адно з самых небяспечных вірусных захворванняў пакаёвых таматаў у свеце. Ён можа выклікаць значныя вытворчыя страты, якія могуць дасягаць 12% ўраджаю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі