Расія афіцыйна не паведамляла Беларусі пра міжнародны пункт пропуску на мяжы

Расія афіцыйна не паведамляла Беларусі пра міжнародны пункт пропуску на мяжы

Афіцыйных звестак пра намер расіян арганізаваць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзян на мяжы Смаленскай вобласці і Беларусі Дзяржаўны памежны камітэт не мае. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў афіцыйны прадстаўнік камітэта Антон Бычкоўскі.

"Афіцыйна ў Дзяржаўны памежны камітэт ніякай інфармацыі з нагоды адкрыцця міжнароднага пункту пропуску ў Чырвонай Горцы ў цяперашні момант не паступала па лініі ўзаемадзеяння памежных ведамстваў дзвюх краін. Непрынятыя рашэнні каментаваць немэтазгодна", — падкрэсліў Бычкоўскі.

Пра тое, што Расія абмяркоўвае стварэнне такога пункту пропуску, стала вядома сёння. Паведамлялася, што 14 лістапада гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы губернатара Смаленскай вобласці Аляксея Астроўскага з прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў, што праца над пагадненнем пра ўзаемнае прызнанне віз паміж Беларуссю і Расіяй знаходзіцца на завяршальным этапе. 

Як вядома, Расія ўвяла своеасаблівую "памежную зону" пасля таго, як Беларусь на пачатку 2017 года ўстанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін. Новаўвядзенне закранае не беларусаў, а грамадзян іншых краін, якія праз Беларусь падарожнічалі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі