Расце колькасць загінулых у выніку трапляння ракеты ў пяціпавярховік у Мікалаеве

Ратавальнікі працуюць на месцы трапляння расійскай ракеты ў жылы дом у Мікалаеве / @senkevichonline
Ратавальнікі працуюць на месцы трапляння расійскай ракеты ў жылы дом у Мікалаеве / @senkevichonline

Да шасці вырасла колькасць ахвяр начнога абстрэлу Мікалаева. Пра гэта паведаміў мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч. Пошукавая аперацыя працягваецца.

Нікалаеў абстралялі "папярэдне з зенітна-рэактыўнай сістэмы С-300", пісаў ноччу кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Кім. Адна з ракет трапіла ў пяціпавярховы жылы дом. У выніку быў цалкам разбураны адзін з пад'ездаў — з першага па пяты паверх. Пацярпелі і дамы побач.

На думку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, начны абстрэл Мікалаева і ўдар па пяціпавярховіку — гэта "цынічны адказ дзяржавы-тэрарыста на нашы поспехі на фронце".

"Расія не пакідае сваёй гнюснай тактыкі. А мы не пакідаем нашай барацьбы", — дадаў Зяленскі.

Растет число погибших в результате попадания ракеты в пятиэтажку в Николаеве
У выніку траплення ракеты быў цалкам разбураны адзін з пад'ездаў / @senkevichonline

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі