Раманчук прагназуе дэвальвацыю, Нацбанк абвяргае

Дэвальвацыю беларускага рубля на 20% прагназуе незалежны эканаміст, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. Ён сцвярджае, што гэтая падзея можа адбыцца ў панядзелак, 9 сакавіка. Крыніцы сваёй інфармацыі Раманчук не раскрывае.  Аднак інфармацыю пра хуткую дэвальвацыю абверг начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Беларусі Анатоль Драздоў. Ён падкрэсліў, што "гэта прыватнае меркаванне спадара Раманчука, якое Нацбанк не падзяляе", інфармуе "Телеграф".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі