Radiohead запусцілі грамадскае сеціва

Брытанскія рокеры Radiohead запусцілі спецыяльны сэрвіс для стасункаў са сваімі фэнамі.


Форум, які атрымаў назву W.A.S.T.E., зроблены кшталту папулярнай сацыяльнай сеткі Facebook і закліканы спрасціць стасункі паміж групай і яе аўдыторыяй, а таксама непасрэдна паміж аматарамі гурта.

На гэтым рэсурсе фэны змогуць абменьвацца фотаздымкамі, падрабязнасцямі аб мінулых і будучых канцэртах, сачыць за афішай і праглядаць відэа розных выканаўцаў,у тым ліку і саміх Radiohead.

«Гэта сайт для тых, хто зацікаўлены ў нашай творчасці і хоча заставацца з нам на сувязі. У бліжэйшы час мы дадамо сюды мноства цікавых штук і выправім нязручнасці ў працы форума», - гаворыцца ў посце на сайце Radiohead, прысвечаным запуску W.A.S.T.E. - Спадзяемся, кожны тут знойдзе нешта для сябе цікавае». Далучайцеся, спадарства!

Фота: www.daymusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі