Вы тут

Рабочы ў Мінску зваліўся з пятага паверха, а потым сам пайшоў дадому

Telegram-канал Volna

На мінскай вуліцы Лынькова рабочы зваліўся з вышыні пятага паверху, але неўзабаве змог сам пайсці дадому. Пра гэта напісаў Telegram-канал Volna.

Мужчына зваліўся з вышыні пятага паверху разам з будаўнічай люлькай. Паведамляецца, што люлька разбілася ўшэчнт, а хлопец атрымаў хіба што пару драпінаў. 

У каментары TUT.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Ілья Басько пацвердзіў гэтую інфармацыю. Па яго словах, 26-гадовы рабочы працаваў на рамонце жылога дома, калі будаўнічая люлька з ім абарвалася.

"Рабочы быў траўмаваны, яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя, аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому", — дадаў Басько.

Прычыны здарэння цяпер высвятляюць следчыя разам з прадстаўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.