Пётр Пытэль: Расія дзейнічае ў Польшчы праз беларускія спецслужбы

Пётр Пытэль: Расія дзейнічае ў Польшчы праз беларускія спецслужбы

ГРУ працуе ў Польшчы з дапамогай беларускіх спецслужбаў, якія добра “адчуваюць” палякаў. Пра гэта ў вялікім інтэрв’ю “Gazeta Wyborcza” заявіў былы кіраўнік Службы вайсковай контрразведкі, генерал Пётр Пытэль

“Згодна майму аналізу, [Польшчай займаецца] 72-гі цэнтр спецыяльнага абслугоўвання ГРУ з дапамогай беларускіх спецслужбаў, таму што рускія нас не адчуваюць, а беларусы спецыялізуюцца на нас. [Гэта] людзі, якія добра валодаюць польскай мовай”.

Генерал запэўнівае, што кіруючая ў Польшчы партыя "Права і Справядлівасць" падтрымлівае кантакты з рэжымам Лукашэнкі — каб падабрацца да Пуціна.

"Напрыклад, на пачатку верасня мінулага года на Эканамічны форум у Карпачы прыехаў агент беларускага КДБ Юрый Васкрасенскі. Службы не маглі не заўважыць яго прысутнасці. Яго пусцілі з дазволу нашых уладаў. Сам ён у кароткім інтэрв’ю "Белсату" сказаў, што размаўляў з польскімі чыноўнікамі — і я яму тут веру. Ва ўсялякім разе, нядаўна яго бачылі ў Варшаве. Беларускія службы, інтэграваныя з расійскімі, таксама могуць быць спосабам для ПіС паразумецца з Пуціным, бо ў Польшчы найгорш быць злоўленым за руку з расіянамі".

Артыкул “Расія ўжо тут. Яе найвялікшы поспех у Польшчы — ПіС”, у якім Пытэль сцвярджае, што цяперашні польскі ўрад дзейнічае ў інтарэсах Масквы, выклікаў скандал у медыя і палітычных колах Польшчы. Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын назваў заявы Пытэля дэзінфармацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі