Пятнаццаты раз за год: у Беларусі зноў даражэе бензін!

Пятнаццаты раз за год: у Беларусі зноў даражэе бензін!

У Беларусі ў пятнаццаты раз на год даражэе аўтамабільнае паліва: з 9 верасня кошты на яго падвышаюцца на 1 капейку, як і ў папярэднія разы.

Паводле інфармацыі канцэрна “Белнафтахім”, АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1,34 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,42 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,63 рубля, ДП — 1,42 рубля.

Раней у канцэрне заяўлялі, што паэтапнае павелічэнне коштаў на аўтамабільнае паліва адбываецца дзеля таго, каб кампенсаваць выдаткі НПЗ на вытворчасць нафтапрадуктаў.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі