Пяскоў: У Крамлі не абмяркоўваюць зніжэнне коштаў на нафту і газ для Беларусі

Пяскоў: У Крамлі не абмяркоўваюць зніжэнне коштаў на нафту і газ для Беларусі

У Крамлі не абмяркоўваюць зніжэнне коштаў на нафту і газ для Беларусі. Пра такую заяву прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова інфармуе ТАСС. Ён дадаў, што формула коштаўтварэння "дастаткова рухомая" і "крытэрыі ўсе вядомыя".

Акрамя таго, Пяскоў паведаміў, што двухбаковай сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі не плануецца.

Як паведамлялася раней, 16 снежня віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што ёсць падставы для істотнага зніжэння коштаў на расійскі газ з 1 студзеня.

20 снежня ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ пасол Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў заявіў, што кошт на газ для Беларусі ў 2016 годзе можа скласці ад 135 да 140 долараў за 1000 кубаметраў. Цяпер для Беларусі газ каштуе 142 долары за 1000 кубаметраў.

Фота: joinfo.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі