Пяскоў: Лукашэнка не ўзгадняў з Крамлём заявы пра спыненне транзіту газу

Пяскоў: Лукашэнка не ўзгадняў з Крамлём заявы пра спыненне транзіту газу

Крэмль не збіраецца дазваляць Аляксандру Лукашэнку спыняць транзіт газу праз Беларусь. "Не падлягае сумневам тое, што Расія будзе выконваць свае абавязанні па пастаўках газу ў Еўропу", — заявіў 12 лістапада журналістам Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Па яго словах, якія перадае ТАСС, Лукашэнка не абмяркоўваў і не ўзгадняў з Крамлём сваю заяву наконт прыпынення транзіту газу.

Заява Лукашэнкі прагучала як адказ на планы Еўрасаюза пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі