Вы тут

П'яны матацыкліст вёз дзяцей і, уцякаючы ад ДАІ, упаў (відэа)

Скрыншот з відэа ДАІ.

У Гомельскім раёне п'яны матацыкліст вёз двух сваіх дзяцей і, уцякаючы ад ДАІ, упаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як інфармуе прэс-служба гомельскай ДАІ, апоўдні 16 ліпеня дзяржаўтаінспектары пабачылі матацыкліста на дарозе Даўгалессе — Васільева. Ён, як і дзеці, якія ехалі з ім, былі без моташлемаў. Пабачыўшы даішнікаў, мужчына павярнуў матацыкл на прасёлкавую дарогу. Пагоня была нядоўгай — матацыкл упаў на пясок.

У дачыненні кіроўцы склалі 5 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Высветлілася, што яго раней пазбавілі права на кіраванне.  Да таго ж ён быў у стане алкагольнага ап'янення (больш за 2 праміле алкаголю). Дзяцей ва ўзросце 2 і 10 гадоў перадалі бабулі.