П’яны кіроўца пакінуў у разбітай машыне сваю загінулую дачку і ўцёк

П’яны кіроўца пакінуў у разбітай машыне сваю загінулую дачку і ўцёк

П’яны кіроўца пакінуў у разбітай машыне сваю загінулую дачку і ўцёк. Гэтае здарэнне адбылося ўвечары 21 лютага ў Баранавіцкім раёне на 10-м кіламетры аўтадарогі паміж вёскамі Лясная і Мілавіды. 31-гадовы вясковец, які кіраваў аўтамабілем Renault Megane Scenic, не ўтрымаў яго на дарозе, з’ехаў у левы кювет, дзе адбылося сутыкненне з дрэвам. Загінулі 2 чалавекі — 12-гадовая дачка кіроўцы і яго аднагодак-аднавясковец.

Кіроўца з месца здарэння ўцёк, але пазней быў затрыманы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у 2012 годзе яго злавілі п’яным за рулём і пазбавілі права кіравання транспартным сродкам. Цяпер ён таксама быў п’яны — 2,1 праміле алкаголя. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асоб" (ч. 3 арт. 317 КК). Мужчыне пагражае ад 3 да 7 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі