П'янага паляка палічылі мёртвым і адвезлі ў морг

Як паведамляе газета Metro, 56-гадовы Марэк Міхальскі быў знойдзены на лаўцы на вуліцы горада Пётркаў без прыкметаў жыцця. Дактары дыягнаставалі адсутнасць пульса і вырашылі, што мужчына памёр.



Аднак, будучы ўжо прывезеным у морг, Міхальскі прачнуўся. Ён змог скаціцца са стала і вылезці з мяха.



Цяпер мужчына мае намер запатрабаваць у медычнай установы, супрацоўнікі якой прызналі яго мёртвым, грашовую кампенсацыю. Ён сцвярджае, што перажыў шок і часта бачыць кашмары.

Фота — Metro

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі