Пяць крамаў прыпынілі працу, бо не разлічыліся за алкаголь з пастаўшчыкамі

Пяць крамаў прыпынілі працу, бо не разлічыліся за алкаголь з пастаўшчыкамі

Гандлёвая інспекцыя прыпыніла на 90 дзён дзейнасць пяці крамаў, якія належаць двум прыватным прадпрыемствам на Гомельшчыне. Прычынай стала пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за алкагольную прадукцыю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку — Гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Валяр'яна Бяспалага.

Як удакладніў чыноўнік, гаворка ідзе пра ЧТСУП "У Аксаны" і ПГУП "РэалІнтэрГандаль".

Ён дадаў, што ў верасні Гандлёвая інспекцыя праверыла 18 рознічных і аптовых гандлёвых арганізацый, якія маюць найбольшую пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць. Яшчэ ў дзвюх арганізацыях праверкі былі прыпыненыя, бо ім неабходна аднавіць дакументы і бухгалтарскі ўлік. Гэта НП ПУП "Авіцэна" (Мінск) і ТАА "Стары Тбілісі" (Полацк).

"На пачатак праверак агульная пратэрмінаваная запазычанасць перад пастаўшчыкамі ў гэтых 20 арганізацый складала больш за 240 млрд рублёў. За кароткі час праверак гэтая запазычанасць была пагашаная на суму больш за 42 млрд рублёў", — канстатаваў Бяспалы.

Па выніках праверак матэрыялы на 16 арганізацыяў накіраваныя ў ліцэнзуючыя органы. Ёсць звесткі, што Гомельскі і Брэсцкі гарвыканкамы ўжо вырашылі пазбавіць ліцэнзій трохы прадпрыемствы — ЧТСУП "У Аксаны", ТАА "Янг Трэйд", ТАА "Оптымал Компані".

Дарэчы, Мінгандлю распрацоўвае меры па большай адказнасці гандлёвай арганізацый перад пастаўшчыкамі алкаголю.

Акрамя таго, Гандлёвая інспекцыя правярае, як выконваецца распараджэнне па пашырэнні продажу беларускай алкагольнай прадукцыі. Нагадаем, што Мінгандлю загадала пашырыць асартымент айчыннага алкаголю ў крамах і знізіць максімальныя ганлёвыя нацэнкі да 60%.

Праверкі, па словах Бяспалага, паказалі, што ў кожнай трэцяй краме не выконваліся асартыментныя паказчыкі па беларускіх каньяках і пладовых вінах. А ў некаторых арганізацыях грамадскага харчавання Магілёўскай (ТАА "Фраін-Пэн") і Гомельскай (ТАА "Люс і К") вобласцяў былі зафіксаваныя факты перавышэння максімальнай нацэнкі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі