“Пуцін, увядзі вірусолагаў!” — расійскія каналы распачалі атаку на Беларусь?

Метады супрацьстаяння пандэміі, якія абралі беларускія ўлады, не засталіся па-за ўвагай шматлікіх расійскіх тэлеграм-каналаў і нават федэральных СМІ. І калі б гэта была толькі абгрунтаваная крытыка. Час ад часу з’яўляюцца допісы, у якіх гучыць перакананасць у тым, што беларусы самі справіцца не здольныя і Расіі трэба будзе ім дапамагчы. Прычым размова ідзе не пра гуманітарную дапамогу медычнымі маскамі ці тэстамі для выяўлення каранавіруса.


Ці можна гаварыць, што расійскія і прарасійскія сайты ды тэлеграм-каналы распачалі інфармацыйную атаку на Беларусь? На каго скіраваныя матэрыялы, што там публікуюцца: на ўнутранага спажыўца ці на грамадзян Беларусі? Якая мэта ў гэтых допісаў і ці варта іх успрымаць як пагрозу?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST Андрэй Елісееў і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.