Вы тут

Пуцін прапанаваў Зяленскаму прыехаць у Маскву

Заява прагучала на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін прапанаваў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму прыехаць у Маскву. Пра гэта расійскі прэзідэнт заявіў у пятніцу на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Раней Зяленскі ў відэазвароце прапанаваў Пуціну сустрэцца на Данбасе для вырашэння праблемных пытанняў.

Прэзідэнт РФ пачаў з таго, што "апошнім часам дзейнае кіраўніцтва Украіны зрабіла вельмі шмат крокаў, якія разбураюць расійска-ўкраінскія адносіны". А пасля заявіў: "Але калі прэзідэнт Зяленскі хоча пачаць аднаўленне гэтых адносін, мы можам толькі вітаць".

Праўда, адразу ж прагучала, што для абмеркавання праблем Данбаса Кіеву трэба спачатку сустракацца з кіраўніцтвам самаабвешчаных рэспублік ДНР і ЛНР. А ўжо пасля "абмяркоўваць гэтыя праблемы з прадстаўнікамі трэціх краін, якой у даным выпадку з'яўляецца Расія".

Але калі Зяленскі хоча пагаварыць пра двухбаковыя адносіны, Пуцін яго гатовы прыняць у Маскве "ў любы зручны для яго час". Лукашэнка дадаў, што прэзідэнту Украіны "ўжо час навучыцца сябе паводзіць дыпламатычна".

22 красавіка стала вядома, што РФ пачала адводзіць свае войскі ад мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.