Вы тут

Расія адводзіць войскі з заходніх рубяжоў

Расія адводзіць войскі Заходняй і Паўднёвай акругі на месцы пасіаяннай дыслакацыі / Reuters

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу даручыў Генштабу і камандуючым войскамі вярнуць войскі Паўднёвай і Заходняй ваенных акруг да месцаў пастаяннай дыслакацыі.

Шайгу заявіў, што раптоўная праверка войскаў паказала добрыя вынікі. "Лічу, што мэты раптоўнай праверкі дасягнуты цалкам. Войскі прадэманстравалі здольнасць забяспечыць надзейную абарону краіны. У сувязі з гэтым мною прынята рашэнне завяршыць праверачныя мерапрыемствы ў Паўднёвай і Заходняй ваенных акругах", — перадае РІА "Новости" яго словы.

22 красавіка Шайгу прыбыў на вучэнні ў Крым. У гэтых вучэннях прымаюць удзел 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Як паведамлялася раней, напрыканцы сакавіка Расія пачала нарошчваць колькасць войскаў на мяжы з Украінай і ў Крыме. Гэта адбывалася на фоне паведамленняў пра эскалацыю канфлікту на Данбасе. Колькасць расійскіх войскаў на мяжу ўкраінскія ўлады ацэньвалі ў 80 тысяч чалавек.

Гэтыя падзеі выклікалі трывогу не толькі ва Укоаіне, але і ў Еўрасаюзе. З заклікам адвесці войскі ад украінскай мяжы выступілі Уладзімір Зяленскі, Джо Байдэн, Эманюэль Макрон і Ангела Меркель.

Расія ў сваю чаргу заяўляла, што назапашванне войскаў каля заходняй мяжы звязанае з вучэннямі краін NATO ва Усходняй Еўропе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.