Пуцін прапанаваў замяніць "Вікіпедыю" іншай энцыклапедыяй

Пуцін прапанаваў замяніць "Вікіпедыю" іншай энцыклапедыяй

Уладзімір Пуцін прапанаваў замяніць "Вікіпедыю" ў Расіі новай Вялікай расійскай энцыклапедыяй у электронным выглядзе, паведамляе РБК. Прапанова прагучала 5 лістапада на пасяджэнні Савета па рускай мове.

"Вось гэта будзе, ва ўсякім разе, дакладная інфармацыя, у добрай сучаснай форме прапанаваная", — заявіў расійскі прэзідэнт.

Пра тое, што ў Расіі хочуць стварыць партал-канкурэнт "Вікіпедыі" распавёў у жніўні 2016 года Аляксандр Віслы, які тады быў гендырэктарам Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (РНБ).

У жніўні 2019-га намеснік кіраўніка Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацыяў Расіі Аляксей Волін параіў студэнтам не карыстацца "Вікіпедыяй". Ён падкрэсліў, што гэты партал — недакладная крыніца інфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі