Вы тут

Пуцін перанёс вайсковы парад 9 траўня на пазнейшы час

Уладзімір Пуцін / Reuters

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін перанёс вайсковы парад 9 траўня ў Маскве, прысвечаны 75-годдзю перамогі над нацысцкай Германіяй, на пазнейшы час у 2020 годзе (дакладную дату ён не назваў). Напярэдадні яго прасілі гэта зрабіць ветэранскія арганізацыі. Прычына — сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса ў Расіі. "Рызыкі эпідэміі, пік якой не пройдзены, надзвычайна высокія", — заявіў Пуцін.

Як вядома, у Маскву на парад 9 траўня збіраўся паехаць Аляксандр Лукашэнка. У гэты дзень парад мусіць прайсці ў Мінску. Яго пакуль адмяняць з-за каранавіруса не збіраюцца. У парадзе мусяць узяць удзел 185 адзінак вайсковай тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.