Пуцін не паедзе ў ПАР на саміт БРІКС

Улады ПАР адгаварылі Уладзіміра Пуціна прыязджаць на саміт БРІКС / архіўнае фота "Коммерсант"
Улады ПАР адгаварылі Уладзіміра Пуціна прыязджаць на саміт БРІКС / архіўнае фота "Коммерсант"

Расійскую дэлегацыю на саміце краін БРІКС у ПАР ачоліць кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў. Уладзімір Пуцін "паводле ўзаемнай дамоўленасці" прысутнічаць на сустрэчы не будзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце прэзідэнта ПАР. У саміце, які пройдзе 22-24 жніўня, возьмуць удзел лідары Бразіліі, Індыі, Кітая і Паўднёвай Афрыкі.

Гэта была просьба ўладаў ПАР — каб Пуцін устрымаўся ад паездкі на саміт, а краіну на сустрэчы прадстаўляў Сяргей Лаўроў. Віцэ-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Пол Машаціле расказваў раней мясцовай газеце, што Расія адхіліла гэтую просьбу. На той момант улады краіны мелі намер працягваць перамовы з расійскімі ўладамі. "Мы разумеем, што звязаныя Рымскім статутам, але мы не можам запрасіць кагосьці, а потым яго арыштаваць", — цытаваў Машаціле Bloomberg.

Улады ПАР прасілі Пуціна не прыязджаў на саміт БРІКС праз ордэр Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Пуціна і ўпаўнаважаную ў правах дзіцяці Марыю Львову-Бялову абвінавачваюць у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Расію. ПАР прызнае юрысдыкцыю МУС, таму ў выпадку прыезду Пуціна на саміт кіраўніцтва краіны павінна было б яго арыштаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі