Пуціна арыштуюць, калі ён прыедзе ў Малдову — Санду
![Уладзімір Пуцін / ria.ru](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/246486784_0%2062%202876%201573_1240x0_80_0_0_2de24940aca92de317898922eb165591.jpg.webp?itok=1nDw8NbX)
Уладзімір Пуцін / ria.ru
Кішынёў збіраецца выканаць рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда і арыштуе расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, калі той прыедзе ў Малдову. Пра гэта заявіла прэзідэнт Мая Санду.
"Малдова падпісала пагадненне з Міжнародным крымінальным судом, і будзе выконваць рашэнне суда", — цытуе словы Санду newsmaker.md.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ў сакавіку выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Іх падазраюць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Расію. У Крамлі заявілі, што РФ не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.