Пуцін ляціць у Мінск

Уладзімір Пуцін / Reuters
Уладзімір Пуцін / Reuters

На будучым тыдні ў Мінск прыляціць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Пра гэта паведамляюць праўладныя ТГ-каналы. Візіт адбудзецца 19 снежня. Запланаваныя перамовы ў пашыраным складзе з удзелам членаў урада, а таксама ў фармаце адзін на адзін. Затым Аляксандр Лукашэнка і Пуцін зробяць заяву для прэсы і адказажуць на пытанні журналістаў.

У анонсе гаворыцца, што кіраўнікі дзяржаў "абмяркуюць ход рэалізацыі прынятых раней саюзных праграм", але "прыярытэтную ўвагу" нададуць пытанням бяспекі. Гаворка пойдзе пра сітуацыю ў рэгіёне і свеце, а таксама аб "мерах рэагавання на ўзнікаючыя выклікі".

Адзначым, што ўкраінскія вайскоўцы і замежныя эксперты ацэнваюць верагоднасць уступлення Беларусі ў вайну як нізкую. Пры гэтым адзначаюць, што шэраг крокаў афіцыйнага Мінска кажа аб магчымай падрыхтоўцы Беларусі да прыняцця такога рашэння. Гэтага ж меркавання прытрымліваецца і беларускі палітолаг Арцём Шрайбман. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Для мяне гэта не значыць, што яны вырашылі ўступіць у вайну ці ведаюць адназначна, калі вырашаць, але іх паводзіны дакладна кажуць пра тое, што такі варыянт ёсць — альбо іх даціснуць, альбо ўжо гэтым займаюцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі