Вы тут

Пуцін фактычна паўтарыў словы Лукашэнкі пра "прэвентыўны ўдар"

Сумны Уладзімір Пуцін / Kirill Kudryavtsev / AFP / Scanpix / LETA

Выступаючы 9 траўня перад удзельнікамі параду ў Маскве расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не зрабіў гучных заяў. Чакалася, што ён можа аб'явіць у Расіі мабілізацыю, ці нават аб'явіць вайну Украіне (дагэтуль РФ афіцыйна праводзіць "спецаперацыю"). Нічога такога не адбылося. Пуцін на гэты раз абгрунтаваў агрэсію супраць Украіны тым, што Расіі нібыта пагражалі "неанацысты", "рыхтаваўся напад" на Данбас і нават на Крым. Фактычна ён паўтарыў вядомыя словы Аляксандра Лукашэнкі пра "прэвентыўны ўдар".

"Расія дала папераджальны адпор агрэсіі, гэта было вымушанае, своечасовае і адзіна правільнае рашэнне", гаварыў прэзідэнт Расіі. Часам яму было цяжка чытаць тэкст. Ён аб'явіў, што ў парадзе ўдзельнічаюць і вайскоўцы, якія ваююць ва Украіне. Пуцін зноў заявіў пра дапамогу сем'ям загінулых і параненых расійскіх салдат.

Што да ваеннага параду, то ён прайшоў у Маскве не па плане — яго не было ў паветры, што патлумачылі ўмовамі надвор'я. Такая ж сітуацыя была і ў Пецярбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.