Вы тут

Пуцін даручыў прадаваць газ у "недружалюбныя" краіны толькі за рублі

Пуцін хоча, каб за газ Расіі плацілі ў рублях / pixabay.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў "Газпрому" перавесці кантракты, заключаныя з "недружалюбнымі" краінамі, у расійскія рублі.

"Мною прынята рашэнне ў самы кароткі час рэалізаваць комплекс мер па пераводзе аплаты — пачнем з гэтага — нашага прыроднага газу, які пастаўляецца ў так званыя недружалюбныя краіны, за расійскія рублі",цытуе "Новая газета" словы Пуціна.

У адпаведнасці з яго даручэннем Цэнтрабанк і ўрад за тыдзень павінныя вызначыць парадак здзяйснення аперацый з Еўропай.

Гэта азначае, што краіны Еўропы павінны будуць за валюту купляць расійскія рублі, каб расплаціцца імі за расійскі газ. Як вядома, ЕС і ЗША забаранілі пастаўку еўра і долараў у Расію. Новае рашэнне Пуціна дае Расіі магчымасць зноў атрымаць валюту.

Пасля заявы Пуціна рубель на Маскоўскай біржы ўмацаваўся ў адносінах да долара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.